Напісала те там прочітай Добавлено (23-Январь-2008, 07:09:17)
---------------------------------------------
КРУМКАЧ
ЦЕМРА
2005
ЦЯЖАР ЧОРНАЙ ГЛЫБІНІ ЛЕСУ
Я іду, ноч кліча мяне
Туды, дзе пануры спакой,
Дзе шэпт ветра й галін,
Дзе здані вечнасьці сівой.
Маё цела спляцецца з каранямі,
Мае сьлёзы расьцякуцца смалой.
Цяжар чорнай глыбіні лесу
Панясе мяне за сабой.
Лес! Сьвет духаў ночы!
Я адчуваю твой боль.
Яго цяжкі подых
Закруціць мяне апалым лісьцем,
Маўчаньнем цёмнага неба.
Скрозь ствалін павуціньне
Я ўбачу вочы
Прывідаў.
ШАЛЁНАЯ ПЛЯСКА ВЕТРУ І СНЕГУ
Зіма. Вакол мяне.
Застылае неба маўчыць.
Я вялізнай чорнай птушкай
Разарву яго роспачным лямантам!
Шалёная пляска ветру і сьнегу!
Сьнег, атулі мяне!
Вецер, узмахам крыла разбі!
Перакулі на зямлю,
Якая возьме мяне назаўжды.
БУЯНАЕ ВОГНІШЧА
Постаць велічная
Сівога вогнішча
Ўсхопіцца ўгору,
Асьвеціць ноч.
Спусташэньня баль
Языкамі кола кпіць.
Неба, сьцеражыся —
Гэта агонь ляціць!
Полымя!
Сваім подыхам
Карануй мяне,
Уздымі зораю!
Веліч твая
Будзе маёй
Палымянаю
Прастораю!
КРОЧЫЦЬ НОЧ
Я чакаю зыходу сонца.
Пах цяжкай чорнай зямлі
Ўскалыхне зьмёрзлае паветра.
Ноч абудзіць мяне.
Ноч. Утрапёнасьць.
Шоргат думак. Воплескі жыцьця.
Стыне час. Цішыня.
Бязмоўе. Пустэча.